background

Сардэчна запрашаем!

19.01.2023

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Прэс-рэліз

 

25 студзеня 2023 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя навукова-тэарэтычнага, навукова-метадычнага часопіса “Беларускі гістарычны часопіс”, які ў 2023 годзе адзначае 30-годдзе. 

 “Беларускі гістарычны часопіс” -- старэйшы і адзіны ў краіне штомесячны навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс па гістарычных і юрыдычных навуках, культуралогіі, мастацтвазнаўстве. Часопіс быў заснаваны ў 1993 г., першапачаткова выходзіў 4 разы ў год, з 2003 года выходзіць штомесяц. Выданне уключана ў Пералік навуковых выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па адначаных навуковых накірунках.

Мэтавая аўдыторыя часопіса: навукоўцы, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцы, супрацоўнікі музеяў, настаўнікі гісторыі, метадысты, аспіранты, магістранты, студэнты. Мэта часопіса - рэалізацыя дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і ідэалогіі. Асноўныя задачы выдання: прапаганда гістарычных ведаў; фарміраванне пачуцця патрыятызму праз вывучэнне гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі; павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў і навуковых кадраў краіны ў галіне гуманітарнай і гістарычнай адукацыі.  

Навуковы блок №9/2022 прысвечаны 83-годдзю пачатку Другой сусветнай вайны. Метадычны блок №11/2022 раскрывае адукацыйныя тэхналогіі XXI стагоддзя. Выпушчаны два спецыяльныя поўнакаляровыя нумары часопіса: “Гісторыя і гісторыкі Гродзеншчыны: даследаванні выкладчыкаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» (№ 10/2022) и “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей: час, асобы, інавацыі” (№ 12/2022). 

У сустрэчы 25 студзеня ў Доме-музеі Якуба Коласа прымуць удзел супрацоўнікі музеяў г. Мінска, ўдзельнікі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Кліа” гістарычнага факультэта БДПУ імя М. Танка, вучні сярэдняй школы № 223 г. Мінска імя Іона Солтыса. 

У ходзе сустрэчы плануецца абмеркаваць магчымыя шляхі супрацоўніцтва выдання “Беларускі гістарычны часопіс” з дзяржаўнымі музеямі г.Мінска ў мэтах папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, музейных калекцый, экспазіцыйна-выставачнай і культурна-асветніцкай дзейнасці на старонках часопіса ва ўзаемадзеянні з моладзевай аудыторыяй.  

 

Сардэчна запрашаем!

 

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02 

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by