

Навіны


Дактары Якуба Коласа
Напярэдадні дня медработніка Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Музей гісторыі медыцыны Беларусі і газета “Медыцынскі веснік” прадстаўляюць сумесны праект – анлайн выстаўку “Дактары Якуба Коласа”. Аб дактарах класіка беларускай літаратуры мы не раз распавядалі на старонках газеты “Медвеснік”, кожны раз гэта быў матэрыял з новымі малавядомымі фактамі аб жыцці песняра. Нам бы хацелася павіншаваць усіх дактароў з прафесійным святам, падзякаваць спецыялістам, якія змагаюцца з каранавіруснай інфекцыяй і кожны дзень ратуюць жыцці людзей, а таксама ўзгадаць лекараў, якія лячылі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.
чытаць далей →
Запрашэнне на музейна-краязнаўчую вандроўку "Шляхамі Коласа"
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на музейна-краязнаўчую вандроўку "Шляхамі Коласа", якая адбудзецца 04.07.2020
чытаць далей →
...Якубу Коласу пісалі з Крычаўшчыны
Паўгады таму літаратурнаму музею Якуба Коласа споўнілася 60 гадоў з часу заснавання, а ў фондавых сховах яшчэ знаходзяцца шмат лістоў да класіка беларускай літаратуры абсалютна недаследаваных. Такая сітуацыя склалася таму, што ў пасляваенны час да Якуба Коласа прыходзілі дзясяткі лістоў штодня з розных раёнаў Беларусі, а таксама з далёкіх гарадоў і рэспублік былога Савецкага Саюза і іншых сацыялістычных краін.
чытаць далей →
Тэма роднага краю ў зборніках “Песні-жальбы” Якуба Коласа і "Вянок” Максіма Багдановіча
Добры дзень, шаноўныя сябры! А мы распачынаем публікаваць матэрыялы новай рубрыкі "Свой погляд", дзе вы зможаце пазнаёміцца з самымі цікавымі навуковымі і навукова-папулярнымі артыкуламі коласазнаўцаў. Першая ластаўка - артыкул старшага навуковага супрацоўніка навукова-асветніцкага аддзела нашага музея Аляксандра Крыжэвіча.
чытаць далей →
Новая анлайн-выстава "Супрацоўніцтва Якуба Коласа з часопісам "Славяне" (да Дня славянскага пісьменства і культуры)
Дзень славянскага пісьменства і культуры адзначаецца штогод (24 траўня) у розных славянскіх краінах, сярод якіх Беларусь, Украіна, Расія, Чэхія, Сербія, Балгарыя. Прымеркавана свята да дня памяці святых братоў Кірыла і Мефодыя – складальнікаў славянскага алфавіта. Упершыню Дзень славянскага пісьменства і культуры пачалі адзначаць у Балгарыі ў 1953 г. З таго часу кожны год у траўні праводзяцца навуковыя форумы, канферэнцыі, культурныя мерапрыемствы, звязаныя са славянскай культурай і пісьменствам.
чытаць далей →
Да 110-годдзя зборніка “Песьні-жальбы” Якуба Коласа
“Песьні-жальбы” – першы паэтычны зборнік народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, выданню якога ў гэтым годзе спаўняецца 110 год. Гэта кніга паэтычных твораў з актуальнымі матывамі і цікавымі сюжэтамі. Менавіта ў ёй мы можам убачыць кола тэм і праблем, асноўныя матывы творчасці маладога паэта, якія ў далейшай пісьменніцкай дзейнасці будуць развівацца творцам.
чытаць далей →
Беларусь развітваецца з Міхасём Канстанцінавічам Міцкевічам
Сёння гаруюць людзі і прырода - мы развітваемся з Міхасём Канстанцінавічам... Будзем вельмі сумаваць... Нам будзе так не хапаць гэтага светлага чалавека - яго шчырай усмешкі, якая, здавалася, асвятляе ўсё навокал, яго добрага і аптымістычнага стаўлення да жыцця і людзей, спагады і падтрымкі, яго расказаў і баек, вершаў і эпіграм, яго надзвычай цёплай энергетыкі... Але, Міхась Канстанцінавіч, ведайце, вы заўсёды будзеце жыць у нашых сэрцах, душах, успамінах...
чытаць далей →
Памяці Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча
Малодшы сын Якуба Коласа Міхаіл Канстанцінавіч Міцкевіч нарадзіўся 31. 01. 1926 у Мінску.
чытаць далей →
Успамінаем Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча
Да 26-годдзя Міхася Міцкевіча на канверце з невялікім падарункам бацька напісаў сыну: "Міхаську. Дарагому сыну - хлопцу - чалавеку. Памятай: М. Ю. Лермантаў пражыў толькі 26 год. След жа для патомкаў пакінуў вялікі. Імкніся ж, мой дарагі сын, таксама пакінуць за сабою след - каб людзі бралі "раўненне" на цябе". Я. Колас. 31.01.1952 г.
чытаць далей →
Гартаючы старонкі памяці...
Калі сыходзіць дарагі чалавек, ён не пакідае нас канчаткова і назаўсёды - ён жыве ў нашай памяці, у цёплых успамінах, у фотаздымках, якія вяртаюць у мінулае і застаўляюць забыцца на сучаснасць, даруюць адчуванне яго нябачнай прысутнасці...
чытаць далей →
Назад у мінулае. Мінус чатыры. 90!
Шчырыя эмоцыі. Дзень нараджэння. Любоў. І мора віншаванняў! Апошні юбілей Міхася Канстанцінавіча чатыры гады таму. 90-годдзе, якое, зразумела ж, святкавалася ў гасцінным Доме Коласа. Здавалася, гэтаксама будзе і праз дзесяць гадоў... Непахісная бадзёрасць Міхася Канстанцінавіча напаўняла нашы сэрцы... "Ці памятаеш ты, як шчасце нам усміхалася?" Зразумела! Такое не забываецца! Шчыміць сэрца... Успомнім разам...
чытаць далей →