background

Навіны

Да 110-годдзя зборніка “Песьні-жальбы” Якуба Коласа
02.06.2020

Да 110-годдзя зборніка “Песьні-жальбы” Якуба Коласа

“Песьні-жальбы” – першы паэтычны зборнік народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, выданню якога ў гэтым годзе спаўняецца 110 год. Гэта кніга паэтычных твораў з актуальнымі матывамі і цікавымі сюжэтамі. Менавіта ў ёй мы можам убачыць кола тэм і праблем, асноўныя матывы творчасці маладога паэта, якія ў далейшай пісьменніцкай дзейнасці будуць развівацца творцам.

чытаць далей →
Беларусь развітваецца з Міхасём Канстанцінавічам Міцкевічам
29.05.2020

Беларусь развітваецца з Міхасём Канстанцінавічам Міцкевічам

Сёння гаруюць людзі і прырода - мы развітваемся з Міхасём Канстанцінавічам... Будзем вельмі сумаваць... Нам будзе так не хапаць гэтага светлага чалавека - яго шчырай усмешкі, якая, здавалася, асвятляе ўсё навокал, яго добрага і аптымістычнага стаўлення да жыцця і людзей, спагады і падтрымкі, яго расказаў і баек, вершаў і эпіграм, яго надзвычай цёплай энергетыкі... Але, Міхась Канстанцінавіч, ведайце, вы заўсёды будзеце жыць у нашых сэрцах, душах, успамінах...

чытаць далей →
Памяці Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча
28.05.2020

Памяці Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча

Малодшы сын Якуба Коласа Міхаіл Канстанцінавіч Міцкевіч нарадзіўся 31. 01. 1926 у Мінску.

чытаць далей →
Успамінаем Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча
28.05.2020

Успамінаем Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча

Да 26-годдзя Міхася Міцкевіча на канверце з невялікім падарункам бацька напісаў сыну: "Міхаську. Дарагому сыну - хлопцу - чалавеку. Памятай: М. Ю. Лермантаў пражыў толькі 26 год. След жа для патомкаў пакінуў вялікі. Імкніся ж, мой дарагі сын, таксама пакінуць за сабою след - каб людзі бралі "раўненне" на цябе". Я. Колас. 31.01.1952 г.

чытаць далей →
Гартаючы старонкі памяці...
28.05.2020

Гартаючы старонкі памяці...

Калі сыходзіць дарагі чалавек, ён не пакідае нас канчаткова і назаўсёды - ён жыве ў нашай памяці, у цёплых успамінах, у фотаздымках, якія вяртаюць у мінулае і застаўляюць забыцца на сучаснасць, даруюць адчуванне яго нябачнай прысутнасці...

чытаць далей →
Назад у мінулае. Мінус чатыры. 90!
28.05.2020

Назад у мінулае. Мінус чатыры. 90!

Шчырыя эмоцыі. Дзень нараджэння. Любоў. І мора віншаванняў! Апошні юбілей Міхася Канстанцінавіча чатыры гады таму. 90-годдзе, якое, зразумела ж, святкавалася ў гасцінным Доме Коласа. Здавалася, гэтаксама будзе і праз дзесяць гадоў... Непахісная бадзёрасць Міхася Канстанцінавіча напаўняла нашы сэрцы... "Ці памятаеш ты, як шчасце нам усміхалася?" Зразумела! Такое не забываецца! Шчыміць сэрца... Успомнім разам...

чытаць далей →
Памёр Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч
27.05.2020

Памёр Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч

Сёння пайшоў з жыцця Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч,малодшы сын Якуба Коласа,знаны вучоны...

чытаць далей →
Анлайн-гульня "...Глядзець на свет вачыма мастака"
25.05.2020

Анлайн-гульня "...Глядзець на свет вачыма мастака"

Даем старт анлайн-гульні па сумеснай выставе музея Якуба Коласа і мастака Анатоля Бяляўскага “…Глядзець на свет вачыма мастака”

чытаць далей →
Віншуем пераможцу музейных конкурсаў!
24.05.2020

Віншуем пераможцу музейных конкурсаў!

Супрацоўнікі музея заўсёды шчыра рады, калі кола прыхільнікаў і знаўцаў творчасці Якуба Коласа пашыраецца. І сёння мы ад душы віншуем спадарыню Вікторыю Каліш з Маладзечна - пераможцу нашых конкурсаў "Сакрэты Дома Песняра" і "Адгадай твор Якуба Коласа па трох словах", якія былі абвешчаны ў Міжнародны дзень музеяў.

чытаць далей →
“Дрыгва”: папулярная аповесць з героем-сімвалам - новая анлайн-выстава
20.05.2020

“Дрыгва”: папулярная аповесць з героем-сімвалам - новая анлайн-выстава

Аповесць “Дрыгва” з’яўляецца адным з самых вядомых твораў беларускага класіка Якуба Коласа. Гэты твор можна назваць гістарычнай аповесцю, у якой закранаюцца падзеі польска-савецкай вайны 1919—1921 гг. на тэрыторыі Беларусі. Нягледзячы на тое, што пра “Дрыгву” шмат пісалі і даследавалі, аднак пэўныя акалічнасці, звязаныя з напісаннем твора, засталіся неасветленымі.

чытаць далей →
Прэм'еры на нашым канале
20.05.2020

Прэм'еры на нашым канале

18 мая, у Міжнародны дзень музеяў, на афіцыйным You-tube-канале нашага музея адбылося шмат цудоўных прэм'ер. Запрашаем пацікавіцца!

чытаць далей →
Адгадай твор Якуба Коласа па трох словах
18.05.2020

Адгадай твор Якуба Коласа па трох словах

Той, хто першы дашле правільныя адказы на адрас muzeykolas@yandex.ru, атрымае прызы ад Дома-музея Якуба Коласа.

чытаць далей →
background