background

"Давайце паверым у добрую казку..."

26.05.2022

У музеі прайшоў творчы вечар вядомай беларускай пісьменніцы, перакладчыцы, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Раісы Андрэеўны Баравіковай, якой 11 мая споўнілася 75 гадоў!

Ад імя калектыву музея пісьменніцу павіншавала дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Уладзіміраўна Мацяс. А навучэнцы Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа зачыталі сваё творчае віншаванне. Раіса Андрэеўна распавяла цікавыя гісторыі са свайго жыцця, падзялілася творчымі задумамі і марамі, прадэкламавала вершы, у тым ліку і прысвечаныя Якубу Коласу.