background

Дзень нараджэння Д.К. Міцкевіча

30.09.2023

  • Дзень нараджэння Д.К. Міцкевіча

Сёння дзень нараджэння Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча, старэйшага сына Якуба Коласа, збіральніка і папулярызатара спадчыны песняра, арганізатара і першага дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, вядомага вучонага. Ён нарадзіўся ў гэты самы дзень 109 гадоў назад у Пінску, і ў наступным годзе ў музеі будуць праходзіць мерапрыемствы, прысвечаныя яго юбілею.