background

Гучаць рамансы пад акампанемент восені

20.11.2023

22 лістапада 2023 года а 16-й гадзіне, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, пры падтрымцы кнігарні «Акадэмкніга», адбудзецца літаратурна-музычная сустрэча з Аляксандрам Авяр’янавым «Гучаць рамансы пад акапанемент восені».
Аляксандр Авяр’янаў - беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, паэт, аўтар і выканаўца песень.
Шчыра запрашаем усіх жадаючых наведаць творчую сустрэчу, каб не толькі пазнаёміцца з аўтарам, але і атрымаць асалоду ад мілагучных рамансаў, вершаў, песень і інструментальных п'ес для гітары, што прагучаць у атмасфернай абстаноўцы Коласаўскага дома!
Чакаем вас 22 лістапада а 16-й ў доме Песняра на літаратурна-музычнай сустрэчы з Аляксандрам Авяр’янавым «Гучаць рамансы пад акапанемент восені».

Кошт уваходнага білета – 5 рублёў.
Падрабязнасці па тэлефоне: 270-17-02
Сардэчна запрашаем!