background

КАНІКУЛЫ!

29.03.2023

  • КАНІКУЛЫ!
  • КАНІКУЛЫ!

"Канікулы ў Доме Якуба Коласа" праходзяць весела, цікава і пазнавальна. Мы гукаем Вясну, пішам чарніламі, як Колас, друкуем на аўтэнтычнай пішучай машынцы, робім насценгазету.

На музейна-педагагічным занятку "Пішу, як Колас" можна даведацца пра цікавыя факты з гісторыі друку, паспытаць свае здольнасці ў якасці друкара за сапраўднай друкавальнай машынкай, папісаць пяром, і, нават, падрапаць на бяросце.

На музейна-педагагічным занятку "Гэта - наша насценгазета!" распавядаем пра гісторыю газетнага друку на Беларусі, дзеці спрабуюць сябе ў ролях карэктараў, журналістаў, ілюстратараў, вярстальнікаў, і, канешне, выпускаюць свой асабісты нумар насценгазеты "Колас'ОК".

Далучайцеся!