background

Конкурс творчых работ “Музей 65.0”

29.12.2023

Паважаныя сябры! Новы 2024 год з'яўляецца юбілейным для дома Песняра. У гэтым годзе музей Якуба Коласа адзначае свой 65-ы Дзень нараджэння! На працягу 65 гадоў супрацоўнікі музея беражліва захоўваюць традыцыі, закладзеныя Якубам Коласам, і падтрымліваюць цёплую, утульную атмасферу, якая панавала ў Коласаўскім доме.

У сувязі з гэтым мы запускаем конкурс творчых работ “Музей 65.0” на распрацоўку фірмовага стылю, прысвечанага 65-годдзю стварэння ўстановы  “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”. Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвочы. У конкурсе прадугледжаны наступныя напрамкі:

  • Стварэнне часовага лагатыпа да 65-годдзя музея, які будзе выкарыстоўвацца на працягу юбілейнага года, і каляровае рашэнне фірмовага стылю;
  • Стварэнне фірмовага шрыфта для музея;
  • Стварэнне ілюстрацыі музея;
  • Стварэнне эксплікацыі для выкарыстання ў музейнай прасторы.

Творчая работа удзельнікаў павінна быць выканана ў праграмах апрацоўкі і рэдагавання камп'ютарнай графікі. Конкурсная работа павінна быць прысвечана 65-годдзю ўстановы і ўтрымліваць у сабе элементы, якія адлюстроўваюць гэта.

Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 29 снежня 2023 па 31 студзеня 2024 года (уключна) на электронную пошту музея muzeykolas@yandex.ru.

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб конкурсе

Музей 65.0,

прымеркаванага да 65-годдзя ўстановы

“Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”

 

 

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

1.1.Конкурс “Музей 65.0” (далей – Конкурс) – конурс творчых работ на распрацоўку фірмовага стылю, прысвечанага 65-годдзю стварэння ўстановы  “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”.

1.2. Арганізатар Конкурсу – Установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” (далей – Музей).

1.3. Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

1.4. Удзельнікі Конкурсу – усе жадаючыя грамадзяне ад 16 гадоў (далей – Удзельнік).

1.5. Дасылаючы работы на Конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння.

1.6. У Конкурсе прадугледжаны наступныя намінацыі і тэмы:

 

  • Лагатып і каляровае рашэнне фірмовага стылю;

 

  • Фірмовы шрыфт;

 

  • Ілюстрацыя музея;

 

  • Эксплікацыя.

 

2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

 

2.1. Выхаванне любові і цікавасці да беларускай літаратуры.

2.2. Папулярызацыя творчасці Якуба Коласа.

2.3. Выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітых грамадзян.

2.4. Папулярызацыя дзейнасці Музея.  

2.5. Спрыянне пазнавальнасці Музея.

3. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ

 

         3.1. На Конкурс прымаюцца работы па заяўленай тэме.

         3.2. Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 29 снежня 2023 па 31 студзеня 2024 года (уключна).

3.3. Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца індывідуальныя работы ўдзельнікаў.

3.4. Для правядзення Конкурсу ствараецца Аргкамітэт у наступным складзе: Казакевіч М.М. (намеснік дырэктара Музея), Пратасевіч Д.В. (навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела), Дубовік І.С. (вядучы навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела), Жасткова А.І. (вядучы навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела).

Аб’яўленне вынікаў Конкурсу адбудзецца 15 лютага 2024 года.

3.5. Да разгляду на Конкурс прымаюцца работы, адпраўленыя па электроннай пошце на адрас Музея не раней даты аб’яўлення аб пачатку прыёма работ на Конкурс і атрыманыя не пазней указанай у п. 3.2 даты завяршэння прыёма работ.

3.6. Прыём конкурсных работ і рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца Аргкамітэтам Конкурсу.

3.7. Работы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца. У перапіску з аўтарамі журы не ўступае.

 

4. ЖУРЫ КОНКУРСУ

 

4.1. Для ацэнкі работ і выбару пераможцаў ва ўсіх намінацыях ствараецца журы конкурсу з кваліфікаваных спецыялістаў у сферы культуры і мастацтва.

4.2. У склад журы ўваходзяць: Крыштаповіч С.Е. (беларускі мастак, дырэктар НЦСМ, аўтар і куратар шматлікіх міжнародных арт-праектаў), Шаранговіч Н.В. (беларускі мастацтвазнаўца, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, аўтар і куратар шматлікіх міжнародных арт-праектаў), Пятруль М.М. (беларускі скульптар і дызайнер).

4.3. Пераможцаў вызначае Журы Конкурсу на падставе прагляду і адбору работ, прадстаўленых удзельнікамі.

4.4. Пры разглядзе конкурсных работ Журы Конкурсу кіруецца

наступнымі крытэрыямі:

  • адпаведнасць патрабаванням да конкурсных работ;
  • арыгінальнасць творчай задумы і выканальніцкае майстэрства;
  • арыгінальнасць задумы, кампазіцыйнае рашэнне і якасць выканання працы.

 

 

 

5. ПАТРАБАВАННІ ДА КОНКУРСНЫХ РАБОТ

 

5.1. Работы прадастаўляюцца шляхам адпраўкі ў электронным выглядзе на электронную скрыню Музея (muzeykolas@yandex.ru) з пазнакай КОНКУРС.

5.2. Разам з конкурснай работай удзельнік павінен даслаць:

  • свае прозвішча і імя;
  • месца навучэння, ці працы;
  • паштовы адрас;
  • электронны адрас (пры наяўнасці);
  • мабільны тэлефон.

 

5.3. Любой асобе, якая жадае стаць удзельнікам творчага конкурсу неабходна падаць заяўку на ўдзел, запоўніўшы анкету ўдзельніка і загрузіўшы сваю работу на электронную пошту музея (muzeykolas@yandex.ru) з пазнакай КОНКУРС.

5.4. Адпраўляючы працу для ўдзелу ў Конкурсе, Удзельнік пацвярджае адсутнасць парушэнняў аўтарскіх і выключных правоў трэціх асоб.

5.5. Творчая работа павінна быць выканана ў праграмах апрацоўкі і рэдагавання камп'ютарнай графікі.

5.6. Конкурсная работа павіннапавінна быць прысвечана 65-годдзю ўстановы і ўтрымліваць у сабе элементы, якія адлюстроўваюць гэта.

5.7. Фірмовы стыль, распрацаваны ўдзельнікамі, павінен адлюстроўваць каштоўнасці і ўнікальнасць Музея.

5.8. Удзельнікам Конкурсу прапануецца стварыць мастацкія работы ў камп'ютэрных праграмах Adobe Photoshop, Adobe Illustrator, Krita, Photofiltre, Paint.NET, Corel Draw, Inkscape, Procreate, Medibang Paint Pro, Blender, 3D Max, Adobe After Effects, або іншых.

5.9. Праца Удзельнікаў Конкурсу павінна мець фармат png, jpg і не павінна перавышаць 15Мб;

 

6. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

 

6.1    Узнагароджванне праходзіць па чатырох асноўных намінацыях:

  • Лагатып і каляровае рашэнне фірмовага стылю;
  • Фірмовы шрыфт;
  • Ілюстрацыя музея;
  • Эксплікацыя.

     6.2. Журы Конкурсу мае права заснаваць дадатковыя прызы і намінацыі.

6.3. Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца прызамі і дыпломамі, а таксама каштоўнымі падарункамі ад Музея.

6.5. Усе ўдзельнікі Конкурсу адзначаюцца падзякамі і памятнымі сувенірамі.

5.6. Вынікі Конкурсу агучваюцца падчас цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў і ўдзельнікаў Конкурсу і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Музея www.kolasmuseum.by, а таксама у сацыяльных сетках: facebook, telegram і instagram.

5.7. Час і месца правядзення цырымоніі ўзнагароджвання будуць абвешчаны дадаткова.