background

“Крылы для анёла”

21.11.2023

25 лістапада а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на семінар-трэнінг псіхалагічнага тэатра “Лютэя” “Крылы для анёла” 🕊

Псіхалагічны тэатр «Лютэя» – першы ўнікальны псіхалагічны тэатр у нашай краіне. Гэта некамерцыйны праект, які мае сацыяльную накіраванасць. Місія тэатра – аказанне псіхалагічнай дапамогі сродкамі тэатра.

Аўтар ідэі, заснавальнік і кіраўнік тэатра “Лютэя” Наталля Раманчык – кандыдат педагагічных навук, дацэнт па спецыяльнасці “Псіхалогія”.

Унікальнасць тэатра ў стварэнні новай формы тэатральнай дзейнасці, накіраванай на стварэнне, пастаноўку і паказ псіхалагічных спектакляў і іншых форм тэатральнай дзейнасці па аўтарскай методыцы Наталлі Раманчык, якая злучае магчымасці і эфекты тэатральнага мастацтва і псіхатэрапіі 🙌🏻

Пачатак а 16 гадзіне. Кошт білета – 5 рублёў.

Сардэчна запрашаем!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

📍г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5