background

Куратарская экскурсія па часовай экспазіцыі “Якуб Колас-дэпутат”

05.09.2023

Як паэт і пісьменнік Якуб Колас заўсёды адклікаўся на праблемы простага чалавека, у сваіх творах паказваў жыццё чалавека ва ўсёй яго складанасці і супярэчнасці. Стаўшы дэпутатам, Якуб Колас дзейсна вырашаў многія пытанні, якія не давалі супакою яго чуламу сэрцу. Паэт быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, абіраўся намеснікам Старшыні Вярхоўнага Савета, членам Прэзідыума, а ў студзені 1946 года класік быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР.
Да Якуба Коласа як да дэпутата прыходзіла вялікая колькасць лістоў з просьбамі аб дапамозе. Ён вельмі ўважліва чытаў звароты і дапамагаў людзям, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя абставіны.
З якімі пытаннямі звярталіся да дэпутата людзі і як ён дапамагаў сваім выбаршчыкам, можна будзе пачуць на куратарскай экскурсіі па часовай экспазіцыі “Якуб Колас-дэпутат”, якая зараз экспануецца ў музеі.
Сардэчна запрашаем! Мерапрыемства адбудзецца 07.09.2023. Пачатак а 17 гадзіне.
Тэлефон для даведак 270-17-02.