background

Лекцыя Анатоля Трафімчыка “Атлантыда Якуба Коласа”

06.03.2024

  • Лекцыя Анатоля Трафімчыка “Атлантыда Якуба Коласа”
  • Лекцыя Анатоля Трафімчыка “Атлантыда Якуба Коласа”



Праведзенае аўтарам даследаванне дазволіла раскрыць наяўнасць раней невядомых або слаба распрацаваных бакоў "энцыклапедычнай" інтэрпрэтацыі паэмы. Самая галоўная з іх заключаецца ў тым, што "энцыклапедычнасць" "Новай зямлі" датычыцца старога ладу – і гаспадарання, і народнага жыцця, таму ўяўляе сабой, вобразна кажучы, якраз не "новую", але "старую" зямлю – папярэдні, дагістарычны жыццёвы парадак існавання беларускай сялянскай масы. У назву – "Новая зямля" – ўкладзена сімвалічнасць будучыні: у справе сацыяльна-эканамічнай фармацыі – капіталізму ці сацыялізму, у аспекце палітычнага самаўсведамлення мас – пераход ад этнічнага ўзроўню да нацыянальнага.