background

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства

13.09.2023

 

     лагатып 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

ПРЭС-РЭЛІЗ

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства

17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэта дата ў 1939 годзе сталася фактам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацавалася ў гістарычнай памяці народа. У дзень народнага адзінства выяўляецца агульнае памкненне беларусаў бачыць сваю краіну незалежнай, моцнай, суверэннай, самастойнай.

Безумоўна, кожная нацыя мае патрэбу ў таленавітай творчай асобе, якая б на высокамастацкім узроўні выражала памкненні народа і стала нацыянальным прарокам, прадказальнікам будучыні роднай краіны. Такой знакавай постаццю для беларусаў стаў народны паэт Беларусі Якуб Колас. Яго імя паступова пераўтварылася ў легенду, стала сімвалам, які аб’ядноўвае нацыю.

Падзел радзімы ў 1921 годзе лёг незалечнай ранай на сэрцы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа − менавіта там, за непраходнай мяжой, у Заходняй Беларусі, засталася малая радзіма паэта, родныя сэрцу мясціны Стаўбцоўшчыны, дзе жылі бліжэйшыя родныя, а таксама сябры і паплечнікі.

Толькі праз паўтара дзясяткі гадоў пасля расстання з роднай зямлёй давялося Я. Коласу пабачыць яе з акна вагона, калі ён ехаў на Міжнародны кангрэс пісьменнікаў у абарону культуры ў Парыж у 1935 годзе. Пасля доўгага расстання Колас упершыню наведае Мікалаеўшчыну толькі ў канцы чэрвеня 1940 года…

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на мерапрыемствы, прысвечаныя памятнай даце.

18, 19 і 20 верасня цягам дня адбудуцца незвычайныя майстар-класы “Мая Беларусь”. Пра канцэптуальнае мастацтва часам кажуць, што гэта хутчэй літаратура, чым выяўленчае мастацтва. Таму і не дзіва, што супрацоўнікі літаратурнага музея, натхніўшыся вершам Янкі Купалы “З кутка жаданняў” і апавяданнем Хорхе Луіса Борхеса “Алеф”, падрыхтавалі майстар-клас па канцэптуальным маляванні “Мая Беларусь”. Першы такі занятак адбудзецца 18 верасня, і ўдзельнічаць у ім будуць навучэнцы творчых навучальных устаноў Мінска. Першы майстар-клас адбудзецца 18.09. а 15 гадзіне.

19 верасня а 14 гадзіне ў музеі пройдзе патрыятычная канцэртная праграма Філармоніі для дзяцей і юнацтва “Я ганаруся, што нарадзіўся на гэтай казачнай зямлі” (“Мая Радзіма Беларусь”). Дзеці паслухаюць вершы вядомых беларускіх паэтаў, паўдзельнічаюць у віктарыне. У выкананні артыстаў Філармоніі для дзяцей і юнацтва прагучыць вакальная музыка беларускіх кампазітараў І. Лучанка, Л.Захлеўнага, Ю. Семянякі, С. Манюшкі, Я. Голанда і іншых.

Папярэдні запіс на майстар-клас і канцэрт абавязковы. Кошт 5 руб. Тэлефон для замовы 270-17-02.

З 18 верасня у музеі пачне работу часовая экспазіцыя з музейных фондаў “Мой дом”, якая распавядае пра важны складнік чалавечага існавання – Дом.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэл. для даведак: 8 (017) 270-17-02.

Афіцыйны сайт: www.kolasmuseum.by

e-mail: info@kolasmuseum.by