background

Міжнароднае супрацоўніцтва музея

20.09.2023

З 21 па 24 верасня праходзяць Дні культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь.
Данскі рэгіён прадставіць падчас Дзён культуры найлепшыя тэатральныя пастаноўкі, канцэртныя праграмы сімфанічнага аркестра і прафесійных калектываў. Музеі і бібліятэкі падрабязна раскажуць аб культурнай спадчыне Дона. Галоўная мэта Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь - умацаванне гістарычных сувязей, умацаванне адносін у культурнай сферы, абмен перадавым вопытам.
У рамках Дзён культуры літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа наведала дэлегацыя Дзяржаўнага музея-запаведніка М.А. Шолахава.