background

Новая анлайн-выстава "Супрацоўніцтва Якуба Коласа з часопісам "Славяне" (да Дня славянскага пісьменства і культуры)

05.06.2020

Дзень славянскага пісьменства і культуры адзначаецца штогод (24 траўня) у розных славянскіх краінах, сярод якіх Беларусь, Украіна, Расія, Чэхія, Сербія, Балгарыя. Прымеркавана свята да дня памяці святых братоў Кірыла і Мефодыя – складальнікаў славянскага алфавіта. Упершыню Дзень славянскага пісьменства і культуры пачалі адзначаць у Балгарыі ў 1953 г. З таго часу кожны год у траўні праводзяцца навуковыя форумы, канферэнцыі, культурныя мерапрыемствы, звязаныя са славянскай культурай і пісьменствам.

  • Новая анлайн-выстава "Супрацоўніцтва Якуба Коласа з часопісам "Славяне" (да Дня славянскага пісьменства і культуры)

        Да 1950-х гадоў славянскія народы былі з’яднаны ў барацьбе супраць гітлераўскай Германіі і яе хаўруснікаў, што знайшло свой адбітак у “Славянах” – савецкім штомесячным грамадска-палітычным, літаратурна-публіцыстычным і навуковым часопісе, створаным у Маскве Усеславянскім камітэтам. Выходзіў часопіс з чэрвеня 1942 г. да 1958 г.

На старонках часопіса ў перакладзе на рускую мову друкаваліся творы беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку і Якуба Коласа.

         Літаратары з Беларусі не толькі публікаваліся на старонках часопіса, але і  прымалі ўдзел у мітынгах, якія былі арганізаваныя Усеславянскім камітэтам – заснавальнікам часопіса. Прадстаўніком беларускіх пісьменнікаў выступаў Якуб Колас. Народны паэт браў удзел у двух мітынгах – другім і трэцім. Сведчаннем гэтага з’яўляецца запрашальны білет на імя класіка, уласныя згадкі ў асабістым ліставанні паэта, а таксама чэрвеньскі нумар часопіса “Славяне” 1942 г., дзе змешчана выява з удзельнікамі мітынгу.

 Па выніках мітынгаў выходзілі ў свет зборнікі матэрыялаў. Цікавым фактам з’яўляецца тое, што зборнік ад 1942 г. друкаваўся і па-руску, і па-беларуску.

Чарнавы рукапісны варыянт прамовы Якуба Коласа 1942 г. маецца ў фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея.

Зборнік ад 1943 г. абсалютна адрозны ад папярэдняга: вокладка мае сапраўды мастацкае афармленне, мова выдання руская.

Дзейнасць камітэта працягнулася пасля вайны. Так, 27-га сакавіка 1947 г. з’езд актыву дзеячаў розных краін СССР, сярод якіх быў Якуб Колас вырашыў рэарганізаваць Усеславянскі камітэт у Славянскі камітэт СССР, галоўным інфармацыйным органам якога стаў часопіс “Славяне.”

Падпіску на яго народны паэт меў да самых апошніх дзён свайго жыцця. Як даніну павагі актыўнаму ўдзельніку Славянскага камітэта, часопіс змясціў жалобны артыкул на смерць паэта.

Апошні жа нумар самога часопіса выйшаў у 1958 г.

Матэрыял падрыхтавала навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Кацярына Куневіч