background

Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча

07.07.2020

Сёння мы ўспамінаем старэйшага сына Якуба Коласа Данілу Канстанцінавіча Міцкевіча, арганізатара і першага (1957 – 1980) дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Яго не стала 7 ліпеня роўна 24 гады таму.

  • Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
  • Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
  • Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
  • Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
  • Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
  • Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
  • Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
  • Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
  • Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
  • Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
  • Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
  • Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
  • Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча

Старэйшы сын Якуба Коласа Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч пражыў некароткае цікавае жыццё, якое прысвяціў зберажэнню бацькавай спадчыны.

Ён быў сведкам многіх векапомных падзей нашага бурлівага стагоддзя. Нараджэнне Данілы Міцкевіча супала з пачаткам цяжкага для ўсёй Еўропы перыяду – распачалася Першая сусветная вайна, якая ўжо праз год лютавала на Беларусі. Менавіта ў 1914 годзе ў маладой сям’і Міцкевічаў з’явілася немаўлятка – першынец Данік. Яго маленства праходзіла ў часы вострых сацыяльных катаклізмаў: акрамя сусветнай вайны, з 1914 па 1921 год адбыліся дзве рэвалюцыі, а таксама вайна грамадзянская. У 1930-я гады Даніла Міцкевіч паспяхова скончыў хімфак БДУ, там і працаваў спачатку асістэнтам, пасля старшым выкладчыкам. Падчас Вялікай Айчыннай вайны знаходзіцца ў спякотным Ташкенце (у Сярэднеазіяцкім універсітэце (1941—1942), а з 1942 г.— у хімічнай групе АН БССР), куды быў эвакуіраваны як навуковы супрацоўнік разам з бацькам, на той час вядомым усяму Саюзу пісьменнікам. У жніўні 1943 Даніла Канстанцінавіч быў выкліканы ў Маскву, дзе працаваў тры месяцы дэканам хімфака адноўленага БДУ на ст. Сходня пад Масквой. Потым — навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык лабараторыі ў Інстытут хіміі АН БССР.

Усё ліхое калі-небудзь канчаецца… Але радасць Перамогі не магла пакрыць гора і скрухі ад страты родных людзей: хвароба скасіла матулю, вайна адабрала брата.

Лёс распарадзіўся так, што са смерцю Якуба Коласа Данілу Канстанцінавічу давялося пераўвасобіцца з прафесійнага хіміка ў прафесійнага музейшчыка: адкрыць Літаратурны музей Якуба Коласа: арганізаваць і стварыць экспазіцыю, філіялы на Стаўбцоўшчыне. У 1980 ён выйшаў на пенсію, але да канца жыцця заставаўся на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка. Дасканалы знаўца біяграфіі народнага паэта, ён шчодра задавальняў патрэбы ўсіх цікаўных. Неацэнную паслугу аказаў работнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі пры падрыхтоўцы 12- і 14-томных Збораў твораў Якуба Коласа: вытлумачыў шмат якія моманты гісторыі напісання твораў, пракаменціраваў багатую эпісталярную спадчыну песняра. Яго аўтарству належаць шматлікія артыкулы пра жыццё і творчасць Якуба Коласа, успаміны пра яго, пра Янку Купалу, Сяргея Гарадзецкага і іншых. Даніла Канстанцінавіч браў удзел у складанні альбомаў «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1959, 1974). У выдавецтве «Полымя» ў 2000 г. выдадзена кніга Д. Міцкевіча «Любіць і помніць. Успамінае сын Якуба Коласа».

Даніла Канстанцінавіч быў найактыўнейшым папулярызатарам творчасці свайго бацькі. Ён ахвотна сустракаўся з наведвальнікамі музея, выступаў у навучальных установах, у працоўных калектывах.

Усё, што датычылася памяці песняра, турбавала і хвалявала Коласавага сына. Звыш 20 гадоў кіраваў Даніла Канстанцінавіч Літаратурным музеем Якуба Коласа, гэтай святыняй Беларусі, якая, дарэчы, мінулым годам адзначыла свой 60-гадовы юбілей.

Даніла Міцкевіч ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларусі, Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюзаў работнікаў культуры, медалямі “За доблесную працу ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў”, “Ветэран працы”, медалём Францыска Скарыны