background

Прэзентацыя кнігі Алесі Кузняцовай

03.10.2023

11 кастрычніка а 18 гадзіне, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеи Якуба Коласа, сумесна з выдавецкім домам «Звязда», адбудзецца прэзентацыя кнігі Алесі Кузняцовай «Когда трещит лёд».

Алеся Кузняцова - журналіст, музычны прадзюсар і канцэртны дырэктар. Раман «Когда трещит лед» увайшоў у шорт-ліст конкурсу Літрэс «Любовь между строк» у намінацыі «Лепшы сучасны любоўны раман».

Шчыра запрашаем усіх жадаючых наведаць прэзентацыю, каб не толькі даведацца пра новую кнігу, але і атрымаць магчымасць паразмаўляць з аўтарам і паўдзельнічаць у аўтограф-сесіі!

Уваходны квіток – 5 рублёў.