background

Прэзентацыя першага музейнага каталога па калекцыі кніг з аўтографамі Якуба Коласа «Ад усяго сэрца, ад усёй душы»

29.11.2023

Прэзентацыя першага музейнага каталога па калекцыі кніг з аўтографамі Якуба Коласа

«Ад усяго сэрца, ад усёй душы »

4 снежня 1959 года музей Якуба Коласа ўпершыню адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў. 4 снежня 2023 года, у дзень адкрыцця музея, у 15.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5) адбудзецца прэзентацыя першага музейнага каталога «Ад усяго сэрца, ад усёй душы» па калекцыі кніг з дарчымі надпісамі Якуба Коласа.

Каталагізацыя музейных калекцый – адзін з важных аспектаў сучаснай дзейнасці музеяў. Каталог кніг з інскрыптамі Якуба Коласа «Ад усяго сэрца, ад усёй душы» ствараецца ўпершыню. Гэта немалаважны крок навуковага апісання калекцыі кніг з прысвячэннямі паэта, што беражліва захоўваецца ў фондах сталічнага музея Якуба Коласа.

У каталогу прадстаўлены выданні, якія пясняр дарыў асобам са свайго атачэння, пакідаючы некалькі радкоў на памяць. Кожная кніга з'яўляецца ўнікальнай, непаўторнай, дзякуючы рукапіснаму аўтографу паэта. Цёплыя і сардэчныя, стрыманыя і афіцыйныя прысвячэнні раскрываюць характар узаемаадносін аўтара з канкрэтным чытачом, дазваляюць удакладніць факты біяграфіі беларускага песняра, сведчаць пра сустрэчы Якуба Коласа з рознымі людзьмі яго атачэння.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэл. для даведак: 8 (017) 270-17-02.

Афіцыйны сайтwww.kolasmuseum.by

e-mailinfo@kolasmuseum.by