background

"Простыя словы"

08.11.2023

10 лістапада 2023 года а 18-й гадзіне ў працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца прэзентацыя кнігі “Навукова-метадычныя падыходы і інструментальныя сродкі для стварэння лічбавых цэнтраў гісторыі і культуры”.
У манаграфіі разглядаюцца навукова-метадычныя падыходы і інструментальныя сродкі, якія забяспечылі лічбавую трансфармацыю гісторыка-культурных звестак у сукупнасці структураваных даных, што стала асновай інфармацыйна-праграмнага комплексу "Гісторыка-культурны лічбавы цэнтр спадчыны М.К. Агінскага", з дапамогай навукова-метадычных сродкаў прадстаўлена біяграфія М.К. Агінскага. Навізна прапанаваных навуковых падыходаў паказана дзякуючы сінэргічнаму выкарыстанню гісторыка-культурнай спадчыны і магчымасцям лічбавых тэхналогій.
Падчас прэзентацыі аўтары выдання: Лілія Васільеўна Губіч, аўтар ідэі лічбавага цэнтра М.К.Агінскага, навуковы кіраўнік праекта, к.т.н., дацэнт, загадчык лабараторыі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі прадставіць новае ў праекце - М.К.Агінскі і вайна 1812 года, а Муха Наталля Пятроўна, вядучы распрацоўшчык праекта навуковы супрацоўнік Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, раскажа пра манаграфію.
Падчас прэзентацыі ў фае будзе арганізаваны кірмаш ад кнігарні “Акадэмкніга”.

Кошт уваходнага білета – 5 рублёў.
Сардэчна запрашаем!