background

Рэспубліканскі савет дырэктараў музеяў

16.06.2023

На базе мемарыяльнага комплексу "Хатынь" праходзіць Рэспубліканскі савет дырэктараў музеяў. Начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Карповіч І. У. правяла аналіз выканання ўстаноўленых паказчыкаў у разрэзе кожнага раёна па музейнай сферы. Абмеркавалі праблемныя моманты па ўліку і захоўванні фондаў, узаемадзеянне са школьнымі музеямі, арганізацыю перасоўных выстаў, стварэнню новых экспазіцый. Перад пачаткам нарады кіраўнікі музеяў усклалі кветкі.