background

“Селфі з часам”

18.09.2023

21 верасня 2023 года ў 18.30 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа у межах музейнага праекта “Простыя словы”,  адбудзецца сустрэча з Навумам Гальпяровічам “Селфі з часам”.

Навум Якаўлевіч Гальпяровіч - беларускі журналіст, паэт, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, намеснік дырэктара — загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала «Культура» Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

На сустрэчы “Сэлфі з часам” вас чакае захапляльны расповед пра жыццёвы і творчы шлях аўтара, падарожжы, сустрэчы са знакамітымі асобамі, ролю літаратуры ў грамадстве.

21 верасня 2023 года, а 18.30 чакаем вас на творчай сустрэчы  з Навумам Гальпяровічам “Сэлфі з часам”.

 

Запіс і даведка па тэл. +375 17 270 17 02, 378 91 96

Сардэчна запрашаем!

 

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by