Супрацоўнікі музея і вядомы беларускі мастак Анатоль Бяляўскі падрыхтавалі для Міхася Канстанцінавіча падарунак-сюрпрыз — маляўнічую карціну «Ручэй» (на стварэнне якой аўтара натхніў аднайменны верш Якуба Коласа),а таксама кнігу вершаў бацькі мастака,паэта Івана Бяляўскага. Дарэчы, у хуткім часе ў музеі будзе экспанавацца выстава палотнаў Анатоля Бяляўскага.
Сёння на святкаванні дня народзінаў Міхась Канстанцінавіч многа жартаваў, чытаў вершы, расказваў шмат цікавых гісторый ды баек, разважаў аб жыцці і роднай краіне. А госці — сям’я, калегі, вядомыя пісьменнікі і паэты, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа — зычылі імянінніку толькі самага найлепшага!