background

“Што мне ў слове тваім..?”

29.03.2023

Музей Якуба Коласа працягвае новы фармат мерапрыемстваў "Простыя словы", дзе вядомыя дзеячы культуры, навукоўцы, творцы падзеляцца з вамі сваім досведам, распавядуць пра свой прафесійны альбо творчы шлях.
Чарговая творчая сустрэча цыклу – “Што мне ў слове тваім..?”
Міхал Бараноўскі – паэт, музыка, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, папулярызатар творчасці класіка.
Цягам імпрэзы адбудзецца знаёмства з аўтарам і яго кнігай “Volumen.2”, Міхал падзеліцца сакрэтамі творчасці, а таксама пазнаёміць з музычнымі перастварэннямі сваіх вершаў.
Лірыка і філасофія. Эмоцыі і роздум. Словы і музыка. Запрашэнне да сумеснага пошуку адказаў на пытанні, што хвалююць спрадвек.
Адбудзецца творчая сустрэча “Што мне ў слове тваім..?” 5 красавіка 2023 года ў 18.30 у музеі Якуба Коласа па адрасе г.Мінск, вул.Акадэмічная, д.5.

Кошт уваходнага білета – 6 рублёў.

Сардэчна запрашаем!