background

"Слаўны працай чалавек"

14.09.2023

  • "Слаўны працай чалавек"
  • "Слаўны працай чалавек"
  • "Слаўны працай чалавек"
  • "Слаўны працай чалавек"
  • "Слаўны працай чалавек"
  • "Слаўны працай чалавек"
  • "Слаўны працай чалавек"
  • "Слаўны працай чалавек"
  • "Слаўны працай чалавек"
  • "Слаўны працай чалавек"

Сёння ў музеі адбылася творчая сустрэча з вядомым пісьменнікам, лаўрэатам Нацыянальнай, міжнародных і рэспубліканскіх літаратурных прэмій, старшынём Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхасём Пазняковым. У госці прыйшлі чацвёртакласнікі сярэдняй школы № 69 г. Мінска. Пад час прэзентацыі новага зборніка "Слаўны працай чалавек" рабяты адгадвалі загадкі, чыталі складаныя хуткагаворкі, атрымлівалі прызы ад аўтара,актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы і нават задавалі пытанні Міхасю Паўлавічу. Дзяцей цікавілі першыя вершы паэта, ці падабаецца яму яго прафесія, якія кнігі любіць чытаць творца. Было прыемна ў музеі Якуба Коласа пачуць, што першы прафесійны верш (не лічачы дзіцячых) Міхась Пазнякоў напісаў, будучы студэнтам БДУ, пасля наведвання Дома Песняра і быў прысвечаны гэтай падзеі. Запомніліся школьнікам парады творцы: каб стаць паспяховым у жыцці і прафесіі чалавекам, трэба, па-першае, старанна вучыцца, па-другое, шмат чытаць, і, па-трэцяе, быць добрым і спагадлівым чалавекам з чулай душой. Цікавы факт: у музеі класіка беларускай літаратуры ўсё невыпадкова: аказалася, што класны кіраўнік 4 "А" Марына Уладзіміраўна Яцкевіч з'яўляецца зямлячкай Міхася Паўлавіча Пазнякова.
Напрыканцы сустрэчы адбылася аўтограф-сесія.