background

Слова Коласа - у Маладзечна!

10.06.2022

У межах Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2022” у Мінскім абласным краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Песняры роднага краю”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы.

На выстаўцы прадстаўлены рукапісы іх твораў, прыжыццёвыя зборнікі, творы жывапісу, графікі, скульптуры і асабістыя рэчы класікаў з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Мінскага абласнога краязнаўчага музея.

А Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча папоўнілася выданнямі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа – кнігамі з творамі народнага паэта для дзяцей.