background

Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”

01.09.2020

1 верасня ў Доме Коласа прайшло традыцыйнае свята, прымеркаванае да Дня ведаў.
У інтэрактыўна-забаўляльнай праграме прынялі ўдзел дзеці супрацоўнікаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

  • Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”
  • Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”
  • Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”
  • Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”
  • Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”
  • Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”
  • Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”
  • Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”
  • Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”
  • Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”
  • Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”
  • Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”
  • Свята “Дзень ведаў у Доме Коласа”

Якуб Колас вялікую частку свайго жыцця, каля трыццаці гадоў, прысвяціў педагагічнай працы. Пачынаў Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч так званым народным настаўнікам у палескіх вёсачках, чатыры гады настаўнічаў на тэрыторыі Курскай вобласці ў Расіі, выкладаў у Беларускім педагагічным тэхнікуме і Беларускім дзяржаўным унівэрсітэце ў Мінску, чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на настаўніцкіх педагагічных курсах у Слуцку.

Якуб Колас апрацаваў звыш за сорак народных казак, напісаў шмат твораў для дзяцей. У сваіх творах народны паэт Беларусі – не толькі дзіцячы пісьменнік, а і педагог-выхавацель, які з замілаваннем расказвае пра прыгажосць роднай зямлі, раскрывае магчымасці сакавітага беларускага слова.

Таму невыпадкова ў першы дзень навучальнага года, такі важны і запамінальны для кожнага школьніка, музей Якуба Коласа падрыхтаваў разнастайную святочную праграму.

Школьнікі са здзіўленнем убачылі, што экспазіцыя ў музее Якуба Коласа … ажыла. Персанажы яго твораў правялі для гасцей тэатралізаваную экскурсію.

А самых маленькіх запрасілі на лялечнае прадстаўленне паводле вершаванага апавядання Якуба Коласа “Савось-распуснік”.