background

Свята кнігі

23.03.2023

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прыняў удзел у ХХХ Мінскай Міжнароднай кніжнай выстаўцы-ярмарцы. Была прэзентавана кніга "Табой я жыў, табой жыву. Пра жонку Якуба Коласа", якая выйшла ў 2022 годзе ў Выдавецкім доме "Звязда". У кнізе шмат матэрыялаў з фондаў музея, якія надрукаваны ўпершыню.