background

“Таямніца Бабруйскай крэпасці, змовы будучых дзекабрыстаў”

09.10.2023

18 кастрычніка 2023 года а 16-й гадзіне ў працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца творчы вечар рэжысёра і пісьменніка Уладзіміра Арлова “Таямніца Бабруйскай крэпасці, змовы будучых дзекабрыстаў”.

Уладзімір Арлоў – беларускі пісьменнік, публіцыст, рэжысёр тэатра і кіно. За 40 гадоў працы на тэлебачанні Уладзімірам Арловым створаны дзясяткі дакументальных і мастацкіх фільмаў, спектакляў, канцэртаў, якія сёння складаюць залаты фонд Белтэлерадыёкампаніі.

Падчас творчага вечара 18 кастрычніка 2023 года Уладзімір Арлоў раскажа пра гістарычную падзею, якая не здарылася, и прапануе паразважаць чаму не адбылося тое, чаму было наканавана здарыцца. Акрамя ўсяго Уладзімір Аляксандравіч прэзентуе сваю кнігу, што пабачыла свет у гэтым годзе “Таямніцы багемнага віру”.
Падчас імпрэзы ў фае будзе арганізаваны кніжны кірмаш.


Кошт уваходнага білета – 5 рублёў.1812:40

 

Leave a comment