background

“Традыцыі беларускага святочнага стала. Каляды і Вялікадзень”

05.01.2024

11 студзеня 2024 года а 18-й гадзіне ў працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца інтэрактыўная сустрэча з Аленай Мікульчык “Традыцыі беларускага святочнага стала. Каляды і Вялікадзень”.
Падчас інтэрактыўнай сустрэчы Алена раскажа нам хто, дзе і калі святкавалі зімовыя святы, распавядзе пра ўсе стравы, што елі нашы продкі на Каляды - куцця, капр па-каралеўску, бараніна, свініна, печыва, аўсяны кісель, і якія з іх дубліраваліся з Вялікднем; калі пачалі святкаваць Новы год, раскрые нам сапраўдную гісторыю салатаў аліў'е і селядца пад шубай. Кожны наведвальнік атрымае магчымасць спраўдзіць свае веды ў кулінарным “Што?Дзе?Калі?”, атрымаць у падарунак паштоўку з выявамі страў беларускай кухні і пакаштаваць старажытны беларускі пачастунак!
 
Кошт уваходнага білета – 15 рублёў.
Запіс па тэл. 8 (017) 270 17 02