background

Тут цяпер музей

26.01.2024

29 студзеня 2024 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пачне сваю працу цыкл часовых экспазіцый з фондаў музея “Тут цяпер музей”, прымеркаваны да 65-годдзя ўстановы 🏛️

⏳ 1959. Адкрыццё першай экспазіцыі ў доме-музеі класіка беларускай літаратуры, 4 снежня парог пераступілі першыя наведвальнікі, перад якімі ўпершыню адчыніліся дзверы дома народнага паэта. На гэтым месцы Якуб Колас разам з сям’ёй пражыў апошнія 11 гадоў жыцця. Сюды ён вяртаецца пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, каб пабудаваць новае жыццё. Цяпер тут музей…

⏳ 2024 год. Музей − месца, якое па сённяшні дзень беражліва і трапятліва захоўвае памяць аб яго ўладальніку і працягвае традыцыі, закладзеныя паэтам у гэтым доме больш за 70 гадоў таму. Каб стаць навукова-даследчым і культурна-асветніцкім цэнтрам Мінска, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа прайшоў вялікі шлях − ад знешніх змен да ўкаранення сучасных тэхналогій у прастору дома. Нязменным застаецца адно − атмасфера, якая пануе ў музеі ўжо 65 гадоў.

Часовая экспазіцыя “Тут цяпер музей” прадставіць наведвальнікам самыя цікавыя экспанаты з музейных фондаў, якія рэдка выстаўляюцца на паказ і маюць сваю гісторыю ў жыцці паэта і музея.

Кожны месяц на працягу 2024 года гасцей будзе чакаць новы музейны экспанат са сваёй доўгай і цікавай гісторыяй.

Адкрыццё выставачнага праекта адбудзецца 29 студзеня 2024 у анлайн фармаце ў сацыяльных сетках музея. Эксклюзіўна для нашых падпісчыкаў! Сачыце за навінамі