background

Ускладанне кветак да помніка Якуба Коласа

11.09.2023

  • Ускладанне кветак да помніка Якуба Коласа


 


Пад час свята, абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2023”,  літаратары Ганцаўшчыны сабраліся ў раённай бібліятэцы, каб ускласці кветкі да помніка Якуба Коласа, які быў першым, хто ў нацыянальнай літаратуры апісаў наш край, палешукоў і іх побыт. Затым у бібліятэцы, за кубкам гарбаты, літаратары  чыталі свае вершы, узгадвалі гісторыі творчага жыцця, выказвалі радасць з нагоды правядзення ў Ганцавічах  свята, настрой якога панаваў на гарадскіх вуліцах.   

http://gantevicilib.by/news/uskladanne_kvetak_kalya_pomnika_yakubu_kolasu/