background

“Уяўны музей” у Доме-музеі Якуба Коласа

05.03.2021

У Доме Коласа прайшло інтэрактыўнае мерапрыемства «“Уяўны музей” у Доме-музеі Якуба Коласа: ад рунаў да рукапісаў беларускага класіка».

  • “Уяўны музей” у Доме-музеі Якуба Коласа

“Уяўны музей” – эсэ Андрэ Мальро, што ўпершыню выйшла ў 1947 годзе. Згодна з канцэпцыяй Мальро, “уяўны музей” – ідэальны музей мастацтва, які не мае межаў ні ў прасторы, ні ў часе. Такая канцэпцыя – гэта прынцыпова новы спосаб выбудоўвання ўзаемаадносінаў паміж экспанатамі і творамі мастацтва, згодна з іх функцыямі. Кіруючыся філасофскім падыходам Андрэ Мальро, трэба шукаць заканамернасці ў структуры, прасторавыя адпаведнасці і іншыя ўласцівасці твораў культуры і мастацтва. Гледзячы на розныя прадметы, якія адлюстроўваюць розныя стагоддзі і культуры, варта адчуваць адзінства сусветнай стваральнай сілы, якая так ці іначай уласціва людзям усіх эпох і нацыянальнасцей. Такі падыход можна назваць звышыдэяй Мальро ў галіне музейнай справы, бо французскі нацыянальны дзеяч заклікаў глядзець паверх гістарычных разломаў і антаганізмаў (супярэчнасцяў) мастацтва.

Згодна з падыходам Андрэ Мальро, складзена, так бы мовіць, “падарожжа” (маршрут) па музейных залах экспазіцыйнай прасторы першага паверха, пабудаванай на аснове храналагічна-тэматычнага прынцыпу. Экспазіцыйная прастора падзелена на некалькі лакацый, кожная з якіх напоўнена сваім зместам і па-свойму знітавана з ідэяй “уяўнага музея” французскага культуролага.

Галоўная ідэя інтэрактыўнага “падарожжа” па музейнай прасторы ў тым, каб у сценах адной установы маглі быць прадстаўлены прыклады розных старадаўніх форм пісьменства, а таксама разнастайныя матэрыялы, на якіх пісалі ў розныя часы розныя цывілізацыі. Пры гэтым побач з імі могуць размяшчацца ў вітрынах сучасныя носьбіты інфармацыі: дыскеты, дыскі і USB-флэшкі, што характэрны для постындустрыяльнага грамадства. Час, у які жыў беларускі класік Якуб Колас, характарызаваўся тым, што матэрыяламі для пісьма былі грыфельныя дошкі, а таксама папера, на якой пісалі выключна пяром. Копіі рукапісаў беларускага пісьменніка з каліграфічным почыркам можна ўбачыць у музейнай экспазіцыі, а таксама паспрабаваць пісаць пяром Якуба Коласа. Такі падыход стварае “мост” паміж старадаўнімі эпохамі і часам жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі.

Важным завяршэннем канцэптуальнага падыходу французскага дзеяча культуры з’яўляецца той факт, што Якуб Колас і Андрэ Мальро сустракаліся ў 1935 годзе ў Парыжы на міжнародным кангрэсе пісьменнікаў у абарону культуры. Такім чынам, канцэпцыя “ўяўнага музея” не толькі падыходзіць пад пабудову часовай экспазіцыі ў сценах літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, але і сведчыць пра ўдзел беларускага пісьменніка і французскага культуролага на кангрэсе ў Парыжы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты БДУКіМ і навучэнцы Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа. Яны мелі магчымасць даведацца, які шлях прайшло пісьменства ад старажытных часоў і да сучаснасці, адчуць сябе вандроўнікамі ў часе, паспрабаваць пісаць на берасце, васкоўцы, грыфельнай дошачцы, а таксама чарнілам (пяром самога Якуба Коласа!).