background

"Узаемадзеянне літаратурных музеяў Мінска і Ніжняга Ноўгарада як сродак умацавання культурных сувязей гарадоў-пабрацімаў"

02.04.2024

  • "Узаемадзеянне літаратурных музеяў Мінска і Ніжняга Ноўгарада як сродак умацавання культурных сувязей гарадоў-пабрацімаў"

Сёння ў музеі, да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, адбываецца тэлемост "Узаемадзеянне літаратурных музеяў Мінска і Ніжняга Ноўгарада як сродак умацавання культурных сувязей гарадоў-пабрацімаў". Арганізатар мерапрыемства - Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей М.А. Дабралюбава (Ніжні Ноўгарад, РФ).
Удзельнікі:
Мацяс Ірына Уладзіміраўна, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа (Мінск, Рэспубліка Беларусь);
Бараноўскі Міхаіл Аляксандравіч, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Рэспубліка Беларусь);
Кніга Алена Уладзіміраўна, загадчык сектара ўліку і захоўвання фонду М. Багдановіча Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Рэспубліка Беларусь);
Мышкавец Ірына Вітальеўна, вядучы навуковы супрацоўнік сектара ўліку і захоўвання фонду М.Багдановіча Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, Рэспубліка Беларусь).

Тэмай размовы паміж літаратурнымі музеямі Мінска і Ніжняга Ноўгарада сталі напрамкі ўзаемадзеяння з грамадскімі арганізацыямі, установамі навукі, культуры, адукацыі нашых краін у навукова-даследчых і навукова-асветных мэтах, перспектывы развіцця супрацоўніцтва, маштабы задач, якія стаяць перад музеямі. Удзельнікі паразмаўляюць аб новых формах экскурсійнай, навукова-асветнай дзейнасці, абмяняюцца інавацыйным вопытам.