background

Выстаўка Дома-музея Песняра завітала ў Ашмяны

21.09.2023

  • Выстаўка Дома-музея Песняра завітала ў Ашмяны

20 верасня ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча пачала працу перасоўная выстаўка: "50 імгненняў: фотахроніка жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа", падрыхтаваная Дзяржаўным мемарыяльна-літаратурным музеем Якуба Коласа .
Часовая экспазіцыя выбрала сабе горад не проста так, справа ў тым, што Марыя Дзмітрыеўна Каменская (потым Міцкевіч), жонка Якуба Коласа, была родам з Ашмян, была хрышчаная ў Ашмянскай царкве, хадзіла па тым самым прыгожым Ашмянскім вулачкам.
Запрашаем на выстаўку - сумесны вынік супрацы - у Ашмянскі музей.