background

"Як ня лёс памерці — значыць лёс кахаць..."

04.09.2023

 


Гусляр Алесь Чумакоў завітае ў музей Якуба Коласа 9-га верасня, каб зайграць рок-класіку па-беларуску і пад сапраўдныя гуслі.

Алесь ужо шмат гадоў займаецца вывучэннем, вырабам і папулярызацыяй старажытнага музычнага інструмента — гуслі. Калісьці гуслі былі папулярныя ў багатых гандлёвых гарадах нашага рэгіёна. І на кірмашах стагоддзямі гралі свае хіты вандроўныя гусляры. Цяпер традыцыя вяртаецца!

Асаблівасць Алеся Чумакова ў тым, што пад гуслі ён выконвае сучасныя папулярныя мелодыі. На канцэрце прагучаць песні Булата Акуджавы ў перакладзе на беларускую мову.

Падчас сустрэчы музыка распавядзе пра гісторыю гусляў, адкажа на вашыя пытанні. Таксама можна будзе набыць альбомы Алеся Чумакова на флэшках ці дысках.

Сустракаемся 9-га верасня (субота) у 16:00 у музеі Якуба Коласа (Акадэмічная 5). 
тэл. 8 (017) 270 17 02