background

ЗАПРАШАЕМ НА ЧАСОВУЮ ЭКСПАЗІЦЫЮ!

21.11.2023

ЗАПРАШАЕМ НА ЧАСОВУЮ ЭКСПАЗІЦЫЮ!                                                                                                                                                                              

Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» – адзін з самых прыгожых і пазнавальных твораў беларускай літаратуры. «Новая зямля» – першы беларускі буйны эпічны твор, у якім яскрава апісаны сялянскі побыт, штодзённыя клопаты, пакуты, імкненні і мары беларускага селяніна.
         На часовай экспазіцыі прадстаўлены рукапісы паэмы 1950 гадоў і праўкі да яе перакладу на рускую мову. Асобным раздзелам паказаны матэрыялы, звязаныя з увасабленнем паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» на тэатральнай сцэне, у відэаспектаклях.
У розны час паэму ілюстравалі такія мастакі, як А. Волкаў, Э. Агуновіч, Г. Паплаўскі, Р. Фралоў, А. Александровіч, В. Шаранговіч, А. Кашкурэвіч. Вокладкі выданняў паэмы афармлялі мастакі А. Гуткоўскі, Алексантэры Ахола-Вало, В. Шульц. На часовай экспазіцыі прадстаўлена серыя графічных работ Анатоля Волкава да паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».
  Паэма «Новая зямля» не страціла сваёй актуальнасці і прыцягальнасці і сёння, бо з’яўляецца вышэйшым дасягненнем беларускага паэтычнага эпасу.