background

Запрашаем на навагодні майстар-клас

12.12.2023

Набліжаюцца зімовыя святы, і, як клапатлівыя вавёркі, мы бяжым запасацца святочнымі падарункамі і ласункамі. А каб змясціць усю гэтую безліч хараства нам проста неабходны адмысловы Калядны шопер 🧺

Запрашаем зрабіць свой асабісты Калядны шопер у музеі Коласа!

📍Майстар-клас па роспісе пройдзе 26 снежня 2023 года а 12-й гадзіне.

❗️Кошт удзелу – 25р. Усе неабходныя матэрыялы (фарбы, шопер і астатнее) уваходзяць у кошт!

Пры сабе мець творчы настрой і арэшкі для музейных вавёрачак 🌰

Папярэдні запіс: (017) 270-17-02.
Чакаем у Доме Песняра!