background

Жыцця майго крыніца

04.10.2023

  • Жыцця майго крыніца
  • Жыцця майго крыніца
  • Жыцця майго крыніца
  • Жыцця майго крыніца
  • Жыцця майго крыніца
  • Жыцця майго крыніца
  • Жыцця майго крыніца
  • Жыцця майго крыніца
  • Жыцця майго крыніца
  • Жыцця майго крыніца

Сёння ў Доме-музеі Якуба Коласа адбылося свята для лепшых супрацоўнікаў устаноў культуры Першамайскага раёна г.Мінска. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Алена Анатольеўна Асадчая ўручыла таленавітым, апантаным, захопленым высакароднай місіяй захавання духоўнай спадчыны краіны супрацоўнікам дзіцячых музычных школ і бібліятэк падзякі і ганаровыя граматы. Калектывы дзіцячых музычных школ мастацтваў № 9, 13 і 15, а таксама дзіцячых бібліятэк № 2 і 10, бібліятэкі імя Цёткі № 15 падрыхтавалі для прысутных цудоўную канцэртную праграму. А супрацоўнікі музея Якуба Коласа правялі экскурсіі па залах і часовых экспазіцыях Дома Песняра.