background

Зоркі таемныя, зоркі далёкія...

28.05.2023

  • Зоркі таемныя, зоркі далёкія...

 

“Зоркі таемныя, зоркі далёкія…”

 

Лекцыі практыкуючага авестыйскага астролага

Анжалікі Кірэевай у межах музейнага праекта “Простыя словы”

 

Жаданне зазірнуць у будучыню, разгадаць дзівацтвы лёсу і растлумачыць хаатычнае спляценне акалічнасцяў – уласціва чалавечай душы.

 

Астралогія – гэта эмпірычная сістэма ведаў. Яшчэ ў старажытнасці людзі глядзелі на зорнае неба, імкнуліся вывучыць рух планет і зорак, спрабавалі параўнаць становішча свяцілаў з тым, што адбываецца на зямлі. З часам ім удалося вывесці пэўныя заканамернасці сувязі космасу, прыроды і чалавека.

У канцы 20-га стагоддзя прачнулася цікавасць да даўно забытых ведаў у астралогіі, у тым ліку, да авестыйскай, якая будуецца на прынцыпах дабра і зла з нязменнай перамогай святла.

Кірэева Анжаліка Анатольеўна – выпускніца Авестыйскай школы астралогіі г. Мінска, практыкуючы авестыйскі астролаг з 2007 г. прапануе цыкл лекцый:

 

30 мая 2023 года –  лекцыя “Астралогія – ключ да карэкцыі свайго лёсу”. На першай сустрэчы лектар пазнаёміць з асноўнымі тэрмінамі і астралагічнай сімволікай. На прыкладзе асобы Якуба Коласа прааналізуе матрыцу лёсу знакамітага паэта.

 

9 чэрвеня 2023 года – лекцыя “Сем кален продкаў – сем ступеняў абароны. Адлюстраванне ў карце нараджэння 7 кален продкаў.”

На лекцыі слухачы даведаюцца пра тое, як сіла роду дапамагае спраўляцца з непрыемнасцямі і пераадольваць жыццёвыя нягоды, і чаму так важна культываваць гэтую сілу і перадаваць яе наступным пакаленням.

 

Пачатак а 18 гадзіне.

Кошт білета – 6 рублёў.

Лекцыі на рускай мове.