background

Навіны

Выстава "Шарж на класіка"
10.04.2020

Выстава "Шарж на класіка"

Шаноўныя сябры! Спецыяльна для вас мы падрыхтавалі эксклюзіўны відэарэпартаж! Для таго,каб агледзець цікавосткі нашай выставы «Шарж на класіка», не трэба нікуды хадзіць! Такога Коласа вы дакладна яшчэ не бачылі!

чытаць далей →
Хронас і Колас
07.04.2020

Хронас і Колас

Шаноўныя сябры, сёння для ўсіх тых, хто любіць творчасць Якуба Коласа, хто жадае даведацца як мага больш цікавага аб яго жыцці, мы распачынаем новую рубрыку на нашым сайце – "Хронас і Колас" ("хронас" у перакладзе з грэчаскай мовы азначае "час"). У ёй будуць размяшчацца летапісныя звесткі аб тым, што адбывалася ў той ці іншы месяц дзясяткі гадоў таму: аб чым клапаціўся Пясняр, якія думкі ахоплівалі яго душу, якія творы выходзілі з-пад яго пяра.

чытаць далей →
Брава, музыкі!
13.03.2020

Брава, музыкі!

Канцэрт з цыкла «Музыка ў музеі» заставіў сэрцы слухачоў біцца хутчэй і гучней! Цудоўны пачатак уік-энда!

чытаць далей →
"Вясна. Раманс. Каханне." - Канцэрт Віктара Шабуні
05.03.2020

"Вясна. Раманс. Каханне." - Канцэрт Віктара Шабуні

Сённяшні вечар быў проста чароўным! У Доме-музеі Якуба Коласа прайшоў надзвычай душэўны і кранальны канцэрт. З праграмай «Вясна. Раманс. Каханне» ў вялікай гасцёўні музея выступіў вядомы артыст Віктар Шабуня.

чытаць далей →
Масленіца ў Доме Коласа
28.02.2020

Масленіца ў Доме Коласа

А ў Доме Коласа працягваецца масленічны тыдзень! Зараз надышоў перыяд Шырокай Масленіцы — гэта апошнія чатыры дні святочнага тыдня: чацвер, пятніца, субота і нядзеля. І ў нашым музеі экскурсійным групам пашчасціла святкаваць разам з намі. Шасці- і васьмікласнікі з імпэтам паўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях, разгадалі закавырыстыя загадкі — настрой ва ўсіх прыўзняты!

чытаць далей →
Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2020

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы святкавалі сёння ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. У акцыі "Дзясятка - за Коласа!" прынялі ўдзел навучэнцы сталічных каледжаў.

чытаць далей →
Здымкі новага серыяла Юрыя Паповіча «Дзед Марозаў»
18.02.2020

Здымкі новага серыяла Юрыя Паповіча «Дзед Марозаў»

Сёння ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа быў незвычайны дзень. Тут праходзілі здымкі новага серыяла Юрыя Паповіча «Дзед Марозаў». У галоўных ролях здымаюцца суперпрафесіяналы: народны артыст Расіі Арыстарх Ліванаў, Ала Проліч, вядомы малады акцёр Максім Сапрыкін…

чытаць далей →
Закаханыя ў Коласа
12.02.2020

Закаханыя ў Коласа

Закаханыя ў Коласа — гэта ўдзельнікі новай святочнай акцыі, прысвечанай Дню Святога Валянціна. Сёння ў майстар-класе па вырабу букетаў з цукерак прынялі ўдзел вучні 9-х класаў сталічнай гімназіі № 7.

чытаць далей →
Прэзентацыя кнігі Язэпа Лёсіка
07.02.2020

Прэзентацыя кнігі Язэпа Лёсіка

Сёння ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя 99-га тома кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор" – "Выбраныя творы" Язэпа Лёсіка. Імпрэза прайшла ў межах XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

чытаць далей →
Вітаем шаноўных гасцей з Казахстана!
06.02.2020

Вітаем шаноўных гасцей з Казахстана!

Учора ў Дом-музей Коласа зазірнулі шаноўныя госці з Казахстана. Консул Рэспублікі Казахстан у горадзе Брэсце Эльдар Аскаравіч Кунаеў і дырэктар навукова-культурнага цэнтра «Дом Ауэзава» Дыяр Аскаравіч Кунаеў.

чытаць далей →
Шчыра віншуем Міхася Канстанцінавіча!
05.02.2020

Шчыра віншуем Міхася Канстанцінавіча!

Сёння цудоўны дзень, і ўвесь калектыў Дома Коласа шчыра віншуе Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча з днём народзінаў і зычыць моцнага здароўя, плёну і запамінальных момантаў побач з роднымі і блізкімі. Мы бясконца ўдзячныя за парады і падтрымку ў нашай працы!

чытаць далей →
Літаратурна-музычная вечарына да 100-годдзя Міколы Аўрамчыка
15.01.2020

Літаратурна-музычная вечарына да 100-годдзя Міколы Аўрамчыка

14 студзеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла ўрачыстая вечарына, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і перакладчыка Міколы Аўрамчыка. Пачалася сустрэча сімвалічна: з верша Міколы Якаўлевіча, які ён прысвяціў Якубу Коласу.

чытаць далей →
background